Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cяргея Каваленку будуць судзіць у Дзень Волі


Сяргей Каваленка, архіўнае фота.

Сяргей Каваленка, архіўнае фота.

Віцебскага актывіста, затрыманага 24 сакавіка з трыма бел-чырвона-белымі сьцягамі, вінавацяць у хуліганстве і арганізацыі несанкцыянаванага пікету.

Суд адбудзецца 25 сакавіка а 9 раніцы ў Чыгуначным раённым судзе Віцебску. Пратаколы на Сяргея Каваленку склалі ў Чыгуначным РАУС пасьля затрыманьня каля так званага «сіняга дому» ў цэнтры Віцебску.

Паводле апазыцыянэра Барыса Хамайды, на вачах у якога праходзіла затрыманьне, Сяргей Каваленка разгарнуў тры сьцягі, кожны памерам два на тры мэтры, і выкрыкваў лёзунгі. Вакол сабралася даволі шмат цікаўных мінакоў, а праз 20 хвілін пад’ехала міліцэйская машына.

Празь некалькі гадзін Сяргея Каваленку адпусьцілі з пастарунку, паведаміўшы, што 25 сакавіка ён мусіць зьявіцца ў Чыгуначны раённы суд.

Сяргей Каваленка неаднаразова ладзіў у Віцебску акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, і яго неаднойчы за гэта каралі. Самай «гучнай» акцыяй Сяргея Каваленкі стала вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы на плошчы Перамогі ў Віцебску 7 студзеня 2010 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG