Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Емэну заяўляе, што перадасьць уладу мірным шляхам


Прэзыдэнт Емэна Алі Абдула Салех сёньня паабяцаў перадаць уладу мірным шляхам, але не сказаў пра тэрміны і ўмовы. Салех зрабіў гэтую заяву на канале “Аль-Джазіра ". Раней ён гаварыў пра магчымасьць свайго датэрміновага адыходу з пасады – але толькі пасьля арганізацыі парламенцкіх або прэзыдэнцкіх выбараў у студзені 2012 года. Апазыцыя адкінула прапанову Салеха як "няшчырую". Да пратэстаў супраць Салеха, які кіруе краінай тры дзесяцігодзьдзі, далучыліся і яго генэралы, якія таксама патрабуюць дэмакратызацыі.
XS
SM
MD
LG