Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унесены ў сьпіс неяўзных у ЭЗ генэрал паехаў у Вену

  • БелаПАН

21—25 сакавіка ў Венэ праходзіць 54-я сэсія Камісіі ААН па наркатычных сродках. У ёй удзельнічае беларуская дэлегацыя на чале зь першым намесьнікам міністра унутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі Алегам Пякарскім. Пра гэта паведамляецца на сайце МУС.

Нагадаем, Алег Пякарскі унесены ў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, уезд якім у краіны Эўрапейскага Зьвязу забаронены.

Паводле зьвестак МУС, у межах мерапрыемства былі вывучаныя падыходы і вопыт шэрагу дзяржаў у пытаньні процідзеяньня распаўсюджваньню наркатычных сродкаў. З дакладам аб дасягненьнях Беларусі ў гэтай сфэры перад прысутнымі выступіў Алег Пякарскі. Ён прадставіў інфармацыю аб тэндэнцыі ў галіне незаконнага абароту наркотыкаў, характэрных для рэспублікі, а таксама шляхах і спосабах супрацьстаяньня гэтай зьяве.

22 сакавіка адбылася сустрэча Алега Пякарскага з выканаўчым дырэктарам упраўленьня ААН па наркотыках і злачыннасьці Юрыем Фядотавым. Абмяркоўваліся такія тэмы, як барацьба з наркотыкамі, гандлем людзьмі, узаемадзеяньне ў межах Міжнароднага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі кадраў у сфэры міграцыі і процідзеяньня гандлю людзьмі і інш.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG