Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віншаваньне з Днём волі ад Мірона і «Вольнага шляху»


Сьцяг, вывешаны актывістамі «Вольнага шляху».
Сьцяг, вывешаны актывістамі «Вольнага шляху».
Увечары 24 сакавіка над Віцебскам залуналі некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў. Адзін зь іх — з цыдулкай ад легендарнага Мірона. Яшчэ некалькі вывесіла віцебская моладзь, аб’яднаная ў новы нефармальны рух «Вольны шлях».

Як паведаміў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, а восьмай вечара бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся на ўезьдзе ў Віцебск з боку Полацку. Прымацаваны да электрычных дратоў, ён лунаў над шашой, але непрацяглы час — неўзабаве сьцяг сарваў моцны вецер.

Паводле Барыса Хамайды, да сьцяга была прымацавана цыдулка, зьмест якой яму вядомы з асабістых крыніцаў: «Віншую ўсіх грамадзянаў краіны з Днём волі. Заклікаю беларускую моладзь ня траціць пільнасьціі, быць падрыхтаванай ў патрэбны момант бараніць незалежнасьць краіны. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Віцебская апазыцыйная моладзь таксама павіншавала землякоў з надыходзячым сьвятам: некалькі нацынальных сьцягоў залуналі над Віцебскам на «шматпавярховіках» у раёне вуліцы Чарняхоўскага і праспэкта Будаўнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG