Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сірыйскія ўлады абяцаюць зьмены


Сірыйскія ўлады сёньня заявілі, што вывучаць магчымасьць адмены надзвычайнага становішча,якое працягваецца ў краіне 48 гадоў, яно было ўведзенае ў 1963 годзе. На надзвычайным брыфінгу прэсавая прадстаўніца прэзыдэнта Башара Асада таксама абвясьціла пра фармаваньне камітэту, які зоймецца паляпшэньням стандартаў жыцьця людзей, магчыма будзе дазволеная рэгістрацыя палітычных партый.

Заява прагучала пасьля тыдня кравапралітных пратэстаў у заходнім горадзе Дэраа. Паводле прэсавай прадстаўніцы прэзыдэнта, патрабаваньні пратэстоўцаў былі справядлівымі. Яна сказала, што у выніку сутычак былі забітыя 10 чалавек і ўсклала віну на “узброеныя групоўкі”. Паводле праваабаронцаў, толькі ў сераду каля ста чалавек былі забітыя.
XS
SM
MD
LG