Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў арыштаваны на трое сутак


24 сакавіка суд Ленінскага раёну Магілева пакараў журналіста Алеся Асіпцова трыма суткамі арышту. Жонка арыштавананага Алена паведаміла, што міліцыянты затрымалі яе мужа на ўваходзе ў сквэр 40-годзьдзя Перамогі. Там плянавалася сустрэча журналістаў і праваабаронцаў напярэдадні сьвяткаваньня Дня волі 25 сакавіка.

Дзяжурны міліцыі Ленінскага раёну ўдакладніў «Свабодзе», што на загад кіраўніцтва Ўправы ўнутраных справаў Асіпцова даставілі ў суд. Там разгледзелі адміністрацыйную справу. Асіпцова пакаралі трыма суткамі арышту нібыта за дробнае хуліганства.

Адбываць пакараньне Алесь Асіпцоў будзе ў ізалятары часовага ўтрыманьня Магілева.

Алесь Асіпцоў — незалежны журналіст , супрацоўнічае з шэрагам недзяржаўных СМІ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG