Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка абмяркоўваюць Дзень Волі 25 Сакавіка.




Саўка ды Грышка: 25 сакавіка



Грышка:


Краіна скідае заклёны зімы,
І хутка абрынуцца сьцены турмы.
Дзень Волі, чырвоным і белым зазьзяй
І вызвалі зь цемры прыгнечаны край!

Саўка:

Нікакой эта ня празьнік, ня нада ля-ля!
Не 23-е, к прымеру, феўраля.
І не 7-е наябра,
Настаяшчыя красныя дні календара.

Грышка:

Краіна скідае зімы ланцугі.
Няхай у паветры квітнеюць сьцягі!
Хай радасна-гучна зьвіняць капяжы!
Дзень Волі, нам вызваліцца памажы!

Саўка:

Настаяшчыя празьнікі ў календарэ
Ўсе атмечаны красным, ісключая ДэРэ,
А 25-е марта – празьнічны дзень
Толька для кучкі апасных для обшчаства людзей.

Грышка:

Далоў ланцугі крывадушша, ілжы!
Дзень Волі, нам вызваліцца памажы!
Ён не навечна, цямрэчы прыгнёт.
Чакае краіну вясновы ўзьлёт.

Саўка:

Неужэлі не панятна цібе, старына,
У каком напраўленіі разьвіваецца страна?
Па тваей апазіцыі плачэт міліцыя,
Штоб мне сквозь землю праваліцца!

(Правальваецца).

Грышка:

Саўка! Савелій! Дзе ты падзеўся?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG