Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН прызначылі дакладчыка па Іране



У Жэнэве Рада ААН па правах чалавека пагадзілася з прапановай ЗША прызначыць спэцыяльнага дакладчыка па праваабарончай сытуацыі ў Іране. Такая пасада ў Радзе па правах чалавека створаная ўпершыню.

Рада ААН сур'ёзна ўмацавала свае пазыцыі пасьля таго, як у лютым выключыла са сваіх шэрагаў Лібію – за жорсткае стаўленьне рэжыму Муамара Кадафі да цывільных грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG