Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
24 сакавіка ў Менску на пасяджэньні Нацыянальнай каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў створаны аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху», які плянуецца правесьці 26 красавіка.

Пра гэта паведаміў агенцтву БелаПАН сябра аргкамітэту, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Саюз Чарнобыль-Беларусь» (Украіна) Аляксандар Валчанін.

У аргкамітэт, які ўзначаліў доктар фізыка-матэматычных навук прафэсар Юры Хадыка, увайшлі прадстаўнікі ўсіх партыяў, ініцыятываў і грамадзкіх аб’яднаньняў, прадстаўленых у каардынацыйнай радзе.

Пытаньні фармату правядзеньня акцыі і падачы заяўкі ў Менгарвыканкам будуць разглядацца на першым пасяджэньні аргкамітэту 28 сакавіка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG