Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праезд у Менску даражэе на 20%


Праезд у грамадзкім транспарце Менску падаражэе ў бліжэйшыя дні.

Міністэрства эканомікі ўзгадніла прапанаваныя Менгарвыканкамам новыя тарыфы на перавозку пасажыраў гарадзкім транспартам агульнага карыстаньня, паведамляе БЕЛТА.

Адна паездка ў Менску (у аўтобусе, трамваі, тралейбусе, мэтро) будзе каштаваць 850 рублёў. Тарыф на праезд у аўтобусах гарадзкіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максымальнай масай больш за 5 тон зацьверджаны ў памеры 1300 рублёў (максымальны памер). Усе тарыфы на праезд павялічаны на 20%.

Апошні раз тарыфы на перавозку пасажыраў у грамадзкім транспарце Менску павышаліся 1 сакавіка 2010 году — з 600 да 700 рублёў за адну паездку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG