Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі разагналі акцыю антыглябалістаў


У бэльгійскай сталіцы паліцыя з дапамогай вадамётаў разагнала невялікую групу дэманстрантаў-антыглябалістаў, якія напярэдадні адкрыцьця саміту ЭЗ па эўрапраблемах закідвалі вартавых парадку камянямі. Паводле ацэнак паліцыі, усяго маніфэстантаў было парадку 12-ці тысяч. Паводле дадзеных арганізатараў акцыі, уключна з бэльгійскімі прафсаюзамі ўдзельнікаў акцыі было каля 20-ці тысяч.

Дэманстранты пратэставалі супраць плянаваных Эўразьвязам захадаў жорсткай эканоміі ва ўмовах фінансавага крызысу. Размова найперш ідзе пра павышэньне пэнсійнага ўзросту, пераглядзе сыстэмы індэксацыі заработнай платы і большай свабоды працадаўцаў у пытаньнях звальненьня і прыёму на працу.

На двухдзённым саміце ЭЗ будзе абмяркоўвацца эканамічная палітыка 17-ці краін эўразоны. У прыватнасьці, чакаецца, што будзе створаны пастаянны - замест часовага - фонд экстранай дапамогі дзяржавам, якія апынуліся на мяжы дэфолту.
XS
SM
MD
LG