Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Някляеў, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, напісаў новы верш і прысьвяціў яго адразу дзьвюм Волям – жонцы Вользе і свабодзе. Сябра Някляева музыка Зьміцер Вайцюшкевіч напісаў на словы песьню, паведамляецца на сайце Ўладзімера Някляева.







Напрадвесьні плачуць ледзяшы,
Ручаіны звоняць напрадвесьні.
Ты мне ціха-ціха для душы
Засьпявай прадвесьнявую песьню.

Хай душа ўскалышацца да дна
І туды пакліча, дзе сьвятая,
Дзе на ўзьлеску юная вясна
Першыя пралескі рассыпае.

Красуня-вясна зьвініць ручаінамі ў полі (ты нас не пакінеш ніколі),
Красуня-вясна – сястра нашай волі,
Красуня-вясна ў бела-чырвоным убраньні (шчасьлівая ў першым каханьні),
Красун-вясна – чароўная фэя каханьня.

Ад вясны нікуды не ўцячы,
І празь вецер, што сьцягі палошча,
Пойдзем мы з табой, каб уначы
Запаліць агеньчыкі на плошчы.

Будзем мы стаяць і ўспамінаць
Тых, каго няма сягоньня з намі,
Тых, каго мы будзем сустракаць
Зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG