Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кучму выставілі абвінавачаньне ў забойстве Гангадзэ


Леонід Кучма
Леонід Кучма

Другі прэзыдэнт Украіны (1994-2005) Леанід Кучма заявіў, што Генпракуратура прад'явіла яму абвінавачваньне.

"Мне прад'явілі абвінавачваньне. Я прачытаю яго. У панядзелак мы зноў сустракаемся са сьледчым", – сказаў ён журналістам пасьля допыту ў галоўным сьледчым упраўленьні Генпракуратуры.

Раней Кучма паведаміў, што Генпракуратура дала яму вочную стаўку з галоўным абвінавачаным у забойстве апазыцыйнага журналіста Георгія Гангадзэ – былым высокапастаўленым супрацоўнікам МУС Аляксеем Пукачам.

Генпракуратура падазрае Кучму ў забойстве Гангадзэ. Супраць яго распачалі крымінальную справу.

Так, 23 сакавіка намесьнік генпракурора Рэнат Кузьмін заявіў: "Кучма падазраецца ў перавышэньні ўлады, у дачы незаконных распараджэньняў службовым асобам МУС, якія прывялі ў выніку да забойства Георгія Гангадзэ ".

Абезгалоўленае цела Гангадзе было знойдзенае ў 2000 годзе, калі Кучма быў пры ўладзе. Гэтак званыя стужкі Міколы Мельнічэнкі, былога ахоўніка Кучмы, якія ён нібыта запісваў сакрэтна ў кабінэце Кучмы, даюць падставы меркаваць, што былы прэзыдэнт Украіны мог быць зацікаўлены ў забойстве Гангадзэ.

“Я ўжо пяць гадоў таму сказаў, што гэта – жахлівая правакацыя супраць Украіны і ўкраінскага прэзыдэнта. Я на гэтых пазыцыях стаяў і буду стаяць”, – заявіў Кучма 23 сакавіка, перад допытам у пракуратуры ў сувязі з узбуджэньнем справы супраць яго.

14 верасьня Генпракуратура абвясьціла аб завяршэньні сьледзтва аб забойстве Гангадзэ, якое адбылося ў 2000 годзе. Выканаўцам быў названы Аляксей Пукач. У студзені суд вырашыў, што Пукач забіў Гангадзэ па ўласнай волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG