Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белыя сьцягі ў Менску


24 сакавіка напярэдадні Дня волі актывісты руху "Маладая Беларусь" вывесілі ў Менску 4 бел-чырвона-белыя сьцягі.

Сьцягі зьявіліся на скрыжаваньні вуліцы Даўгабродзкай і Партызанскага праспэкту, ля станцыі мэтро "Магілёўская", на вуліцы Альшэўскага і на праспэкце Незалежнасьці на мосьце праз раку Сьвіслач.

Паводле намесьніцы старшыні руху "Маладая Беларусь" Насьці Машчавай, у той час, калі беларуская апазыцыя ня здолела дамовіцца пра супольны фармат Дня волі, актывісты "Маладой Беларусі" палічылі, што найлепшым віншаваньнем для беларусаў будуць вывешаныя нацыянальныя сьцягі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG