Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кадафі ўжо ня мае ВПС


Ваенна-паветраныя сілы рэжыму лібійскага лідэра Муамара Кадафі ўжо не здольныя выконваць баявыя задачы. Пра гэта заявіў камандуючы паветранымі апэрацыямі брытанскай місіі Грэг Багвэл.

Сёньня камандуючы ўзброенымі сіламі НАТО амэрыканскі адмірал Джэймс Стаўрыдыс абмеркаваў ў Анкары з прадстаўнікамі турэцкага ўраду нязгоду Турэччыны па пытаньні пераходу камандаваньня апэрацыяй у Лібіі да Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Напярэдадні міністар замежных спраў Турэччыны Ахмед Давутаглу заявіў, што, на яго думку, рэзалюцыя Рады бясьпекі ААН, у адпаведнасьці з якой праводзіцца лібійская апэрацыя, не павінна выкарыстоўвацца як падстава для падтрымкі адстаўкі Муамара Кадафі.

На перамовах у Брусэлі прадстаўнікі краін НАТО не змаглі прыйсьці да згоды па пытаньні ролі альянсу ў лібійскай апэрацыі.
XS
SM
MD
LG