Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не задаволіў скаргу адваката Ўладзімера Тоўсьціка


24 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску разглядалася скарга Ўладзімера Тоўсьціка на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб пазбаўленьні яго адвакацкай ліцэнзіі. Суд скаргу не задаволіў.

Уладзімер Тоўсьцік быў пазбаўлены ліцэнзіі нібыта за адмову абараняць сваю падабаронную Ірыну Халіп — вядомую журналістку, жонку экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ.

Спадар Тоўсьцік тады заявіў, што катэгарычна ня згодзен з такім тлумачэньнем Мін'юста, бо яго падабаронная сама адмовілася ад яго паслугаў. А паколькі паседжаньне кваліфікацыйнай камісіі прайшло без удзелу адваката, у яго не было магчымасьці даць свае тлумачэньні. Таму ён абскардзіў рашэньне Мін'юста ў судзе, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".

Кваліфікацыйная камісія Мін'юста пазбавіла адвакацкіх ліцэнзій пяцёх адвакатаў.
XS
SM
MD
LG