Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы віцебскі актывіст Сяргей Каваленка


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Ён выйшаў да так званага "сіняга дома" — дома № 28 па вуліцы Леніна — з трыма вялікімі бел-чырвона-белымі сьцягамі. Праз 20 хвілін яго затрымалі супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС.






Апазыцыянэр Барыс Хамайда, які быў сьведкам інцыдэнту, распавядае:

Барыс Хамайда
"Сьцягі былі вялізныя, прыкладна два на тры мэтры. Сяргей Каваленка выкрыкваў лёзунгі, накшталт "Слава нацыі!" і "Сьмерць халуям!". Сабралася шмат людзей, а неўзабаве пад’ехала міліцэйская машына і яго павезьлі ў пастарунак".

Сяргей Каваленка неаднаразова ладзіў у Віцебску акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, і яго неаднойчы за гэта каралі. Самай "гучнай" акцыяй Сяргея Каваленкі стала вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы на плошчы Перамогі ў Віцебску 7 студзеня 2010 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG