Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамайда: Я не зьбіраюся карміць незаконны рэжым


Выбары 2010, Віцебск. Барыс Хамайда
Выбары 2010, Віцебск. Барыс Хамайда

23 сакавіка за выхад у цэнтар Віцебску зь бел-чырвона-белым сьцягам судзьдзя Чыгуначнага райсуду Ўладзіслаў Шыкароў чарговым разам пакараў пэнсіянэра Барыса Хамайду штрафам 1 мільён 50 тысяч рублёў. Гэта ўжо трэці мільённы штраф, якім карае цягам месяца слыннага апазыцыянэра адзін і той жа судзьдзя.



Вячаслаў Ракіцкі: Адразу напрошваецца пытаньне. Тры штрафы па 1 мільёну 50 тысяч. Гэта – 3 мільёны 150 тысяч. Сума, мякка кажучы, не маленькая. Як будзеце сплочваць? З чаго? Наколькі я ведаю, вы ў свае 64 гады так і не аформілі пэнсіі…

Барыс Хамайда:
Я не зьбіраюся сплочваць: я ніводнага рубля ніколі ня сплочваў. Я ўжо ня памятаю, колькі мільённых штрафаў на мне вісіць. Я не зьбіраюся карміць гэты незаконны рэжым.

Ракіцкі:
З 1992 году практычна заўсёды на адным і тым жа месцы, на вуліцы Леніна, 28, ля гэтак званага “сіняга дому” вы ладзіце розныя свае акцыі пратэсту. На гэтым доме ўжо нават можна шыльду ў ваш гонар павесіць. А ў горадзе, краіне практычна нічога не зьмянілася, чаго вы патрабуеце. Не надакучыла за амаль два дзесяцігодзьдзі? Адкуль і навошта такая ўпартасьць?

Хамайда:
Мэта не дасягнутая. Мэта, якую я ставіў – вяртаньне краіны ў канстытуцыйнае поле. Калі дасягну гэтай мэты, тады пайду ў райсабес па прызначэньне пэнсіі.

Ракіцкі:
У вас заўсёды акцыі разнастайныя, прывязаныя да пэўных датаў, падзеяў. Цяпер вы заяўляеце пра сваю аднаасобную акцыю пад назовам "2011 год — год нацыянальнага сьцяга". Патлумачце, у чым сэнс яе?

Хамайда:
Гэты год – дваццацігодзьдзя беларускай незалежнасьці, я лічу гэта найвялікшым сьвятам. Так што 2011 год і павінен прайсьці як найвялікшае сьвята. А пачыналася наша незалежнасьць зь бел-чырвона-белага сьцяга, чатыры гады ён быў дзяржаўным. Таму я лічу, што гэты год і павінен прайсьці пад бел-чырвона-белым сьцягам.

Ракіцкі:
Заўтра – сьвята. Як яго вы будзеце адзначаць Дзень Волі, і ці будзе ў Віцебску нейкія агульныя ўрачыстасьці ладзіць апазыцыя?

Хамайда:
Я магу сказаць, як буду сам сьвяткаваць. Я раніцай выйду ў цэнтар гораду да сіняга дому і буду пісаць дыктоўку: "ліст з-пад шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага і ягоны ж верш "Марыська, чарнаброва галубка мая". Потым я мяркую гэтую дыктоўку накіраваць палітзьняволенаму Паўлу Севярынцу. Хай ён там у камэры піша таксама дыктоўку.

Ракіцкі:
Ці сочыце вы за палітычнымі судовымі працэсамі, якія
адбываюцца ў Менску пасьля падзеяў 19 сьнежня 2000 году? Як ацэньваеце іх?

Хамайда: Тут я павінен зрабіць рэмарку: я ўвогуле вельмі крытычна стаўлюся да сёньняшняй апазыцыі – яны 14 год заклікалі хадзіць на незаконныя выбары. А тое, што сёньня судзяць гэтых людзей – то я лічу, што іх проста падставілі, выкарысталі. У іх няма віны: тое, што яны не пралічылі на некалькі крокаў наперад – гэта не зьяўляецца віной, іх трэба ўсіх адпускаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG