Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры 23 сакавіка заявіў, што НАТО ў найбліжэйшы час можа мінімізаваць супрацоўніцтва зь Беларусьсю.

Мішэль Рэнэры падкрэсліў, што Эўропа ня можа працягваць супрацоўніцтва зь Беларусьсю з выглядам, што падзеяў 19 сьнежня не было, таму НАТО мае намер выбудоўваць адносіны з Беларусьсю на новых умовах, паведамляе БелаПАН.

Кіраўнік амбасады Францыі, якая з 1 студзеня 2011 году выконвае ў Беларусі функцыі прадстаўніцтва НАТО, нагадаў, што ў студзені сёлета дэлегацыя альянсу наведала краіну для абмеркаваньня пэрспэктываў супрацоўніцтва. Плянуецца, што аналягічны візыт прадстаўнікі НАТО арганізуюць у траўні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG