Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіяўдары супраць сілаў Кадафі працягваюцца


Сілы міжнароднай кааліцыі працягваюць наносіць ўдары па ваенных аб'ектах Лібіі і пазыцыях войскаў, верных Муамару Кадафі. Мінулай ноччу урадавыя войскі абстралялі тэрыторыю, прылеглую да шпіталю ў горадзе Місурата.

Паміж паўстанцамі і сіламі Кадафі ідуць баі ў стратэгічным горадзе Адждабія. Паведамляецца аб выбуху на ваеннай базе ў горадзе Таджура на ўсходзе ад Трыпалі.

Начальнік штабу амэрыканскай місіі адмірал Джэрард Х’юбер заявіў, што ў выніку удараў, якія наносяцца міжнароднай кааліцыяй, ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва няма. Прадстаўнікі рэжыму Кадафі сьцьвярджаюць, што падчас правядзеньня ваеннай апэрацыі загінулі дзесяткі людзей.
XS
SM
MD
LG