Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры ўезьдзе ў Беларусь затрыманы расейскі журналіст


Чыгуначны вакзал, Ворша

Чыгуначны вакзал, Ворша

24 сакавіка затрыманы расейскі журналіст, рэдактар інфармацыйнага агенцтва "Свабода " (Самара), афіцыйна акрэдытаваны ў Беларусі Аляксандр Лашманкін.

Яго затрымала каля гадзіны ночы транспартная міліцыя ў горадзе Воршы, на мяжы зь Беларусьсю. Ён быў зьняты зь цягніка Чалябінск-Берасьце супрацоўнікамі транспартнай міліцыі.

Як паведаміў Аляксандр па тэлефоне, міліцыянты не патлумачылі прычынаў затрыманьня, не склалі пратакол, не ўдакладнілі статус затрыманага.

Супрацоўнікі міліцыі адмаўляюцца камэнтаваць сытуацыю, паведамляюць праваабаронцы Міжнароднага праваабарончага цэнтру. Аляксандар Лашманкін не адказвае на мабільны тэлефон.
XS
SM
MD
LG