Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Споўнілася 5 гадоў з дня разгону Плошчы-2006


Роўна пяць гадоў таму, а 3-й гадзіне раніцы 24 сакавіка 2006 году, адбыўся штурм намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Намёты на Кастрычніцкай плошчы зьявіліся 20 сакавіка, на наступны дзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, на знак нязгоды зь іх вынікамі. Акцыя пратэсту доўжылася чацьвёра сутак, пакуль улады гвалтоўна не зьліквідавалі намётавы лягер.

460 чалавек, якія знаходзіліся ў намётавым лягеры, былі затрыманыя, многія жорстка зьбіты. Там былі людзі з усёй Беларусі, пратэставала ня толькі моладзь. Адна з грамадзкіх актывістак, 52-гадовая Валянціна Палевікова, усе чацьвёра сутак знаходзілася ў намётавым лягеры. Сталую жанчыну затрымалі ў ноч разгрому і асудзілі на 15 сутак арышту.
моладзь, якая прыйшла тады плошчу, загартавалася


Вось што Валянціна Палевікова кажа пра вынікі плошчы -2006: "Па-першае, моладзь, якая прыйшла тады плошчу, загартавалася. Калі б не было плошчы, напэўна, не было б такіх патрыётаў, як Зьміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, браты Шылы – Ільля ды Іван, і многія – многія іншыя. Гэта будучыня Беларусі, і ўсе яны выйшлі з той плошчы. Мне падаецца, што ў кожнага, хто быў там, хто змагаўся, вось гэты дух свабоды застаўся. Будзем спадзявацца, што гэта ўсё прывядзе да добрага выніку. І хацелася, каб гэта адбылося хутчэй".

Юрась Алейнік, якому тады было 20 гадоў, быў затрыманы на плошчы яшчэ ў першую ноч існаваньня намётавага лягера разам з братам Віталём, які тады вучыўся ў Маскве. Брата тады пасадзілі на 10 сутак. Пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году Юрась Алейнік вымушаны быў зьехаць з краіны. Вось як ён ацэньвае падзеі плошчы 2006 году: "Нават зараз, праз 5 гадоў пасьля той падзеі, у беларускім грамадзтве ёсьць такі пэўны падзел сярод людзей, якія ўцягнутыя ў грамадзкую, палітычную дзейнасьць, гэта як паказчык такі: "А ты быў на плошчы ў 2006-м?" Калі ня быў – гэта не
нашы апазыцыйныя, дэмакратычныя лідэры не змаглі скарыстаць тае плошчы
азначае нічога. Ну а калі быў на плошчы, гэта азначае, што чалавек сапраўдны, яму сапраўды баліць, і ён гатовы шмат на што дзеля дасягненьня сваіх мэтаў. Адзіны вялікі мінус – тое, што адбылося пасьля. На жаль, нашы апазыцыйныя, дэмакратычныя лідэры не змаглі скарыстаць тае плошчы".

Тагачасны кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін на другі дзень існаваньня намётавага мястэчка заклікаў народ разысьціся і выйсьці на акцыю пратэсту 25 сакавіка. Людзі не паслухаліся. Сам Аляксандар Казулін быў абвінавачаны па двух крымінальных артыкулах, і больш за два гады правёў за кратамі: "Я заўсёды сыходжу з таго, што калі нешта адбываецца ўпершыню, гэта ўжо падзея. А тады сапраўды намётавы лягер быў упершыню, упершыню быў арганізаваны пратэст, супраціў, непадпарадкаваньне ўладам. Ну, а ўсё астатняе – гэта ўжо гісторыя,
упершыню быў арганізаваны пратэст, супраціў, непадпарадкаваньне ўладам
нягледзячы на тое, зрабілі мы правільныя высновы з гэтай гісторыі ці не..."

Публіцыст, шэф-рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько быў затрыманы, калі выходзіў з аўтобусу на прыпынку каля плошчы. Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і пасадзілі на 10 сутак. Андрэй кажа: "Я ні хвіліны не шкадую пра тыя 10 сутак і не шкадую – яны мне многае далі для майго разуменьня сьвету, для вопыту. Яны былі патрэбны – як тыя прыступкі, па якіх наша грамадзтва, мы ўсе падымаемся ў наш беларускі дом. Я дабром успамінаю тыя дні – гэта трэба было. Калі мяне чуюць тыя, хто са мной сядзеў у адной камэры, карыстаюся нагодай, каб перадаць ім свае вітаньні, найлепшыя пажаданьні".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG