Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер-міністар Партугаліі падаў у адстаўку


Прэм'ер-міністар Партугаліі Жазэ Сакратэш
Прэм'ер-міністар Партугаліі Жазэ Сакратэш
Прэм'ер-міністар Партугаліі Жазэ Сакратэш прыняў рашэньне пакінуць пасаду кіраўніка ўраду пасьля таго, як парлямэнт большасьцю галасоў адхіліў прапанаваны кіруючай Сацыялістычнай партыі пакет мераў эканоміі бюджэтных сродкаў.

Супраць пляну, які прадугледжвае скарачэньне выдаткаў і павышэньне падаткаў, выступілі ўсе апазыцыйныя сілы.

Фінансавае становішча Партугаліі нестабільнае. Аналітыкі папярэджваюць, што – усьлед за Грэцыяй ды Ірляндыяй – гэтая краіна можа сутыкнуцца з неабходнасьцю прасіць дапамогі ў Эўразьвязу. Прадстаўленьне дапамогі, аднак, наўрад ці магчымае без скарачэньня бюджэтных выдаткаў.
XS
SM
MD
LG