Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кучму зноў выклікалі ў пракуратуру


Экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма сёньня зноў павінен зьявіцца ў генпракуратуру для сьледчых дзеяньняў па справе Гангадзэ. Пра гэта паведаміў фонд "Украіна", створаны былым кіраўніком дзяржавы.

Кучма ўчора быў выкліканы ў сьледчае ўпраўленьне па справе аб забойстве ў 2000 годзе апазыцыйнага журналіста Георгія Гангадзэ.

Экс-прэзыдэнт падазраецца ў тым, што аддаў незаконныя распараджэньні МУС, якія і прывялі да гібелі журналіста.

У фондзе таксама паведамілі, што генпракуратура ўзбудзіла ў дачыненьні да Кучмы крымінальную справу па прыкметах злачынства, што кваліфікуецца як "перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў".
XS
SM
MD
LG