Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саміт Эўразьвязу па ўмацаваньні стабільнасьці эўра


У Брусэлі сёньня распачынаецца двухдзённы саміт Эўрапейскага Зьвязу, галоўнай тэмай якога стане абмеркаваньне мераў па ўмацаваньні стабільнасьці эўра.

Перад пачаткам саміту, як паведамляецца, яго ўдзельнікам не ўдалося дасягнуць адзінага меркаваньня па пытаньні аб тым, якім чынам эўрапейскі стабілізацыйны фонд будзе пашыраны з 250 да 440 мільярдаў эўра.

Лідэры Эўразьвязу, як чакаецца, абмяркуюць таксама сытуацыю ў Лібіі ды іншых краінах паўночнай Афрыкі і меры па аказаньні дапамогі Японіі, якая пацярпела ад стыхійнага бедзтва.

Напярэдадні саміту некалькі інтэрнэт-сайтаў Эўрапейскай камісіі зьведалі кібэратакі. Былі прыняты меры, каб не дапусьціць уцечкі канфідэнцыйнай інфармацыі.
XS
SM
MD
LG