Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібію кантралююць з мора


Вайсковыя караблі НАТА пачалі патруляваньня лібійскіх тэрытарыяльных водаў. Пра гэта паведаміў канадзкі брыгадны генэрал П’ер Сен Аман. Апэрацыя “Саюзны абаронца” прадугледжвае марское патруляваньне узьбярэжжа Джамахірыі дзеля кантролю захаваньня эмбарга ААН на пастаўкі зброі ў гэту краіну і недапушчэньня наёмнікаў. Паводле афіцыйнага прадстаўніка НАТА, у марской апэрацыі прымаюць удзел 16 караблёў, у тым ліку 3 падводных лодкі. Караблі паслалі Канада , Гішпанія, Вялікабрытанія, ЗША, Грэцыя, Італія, Турцыя і іншыя краіны.
XS
SM
MD
LG