Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьведка Лазар: «Пацярпелыя» Малышаў і Савіцкі былі п’яныя


Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў
Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў
Сьведка на працэсе паводле абвінавачваньня лідэраў Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў злосным хуліганстве актывіст Маладога фронту Дзяніс Лазар стаўся адным зь нешматлікіх грамадзян, хто бачыў пацярпелых Малышава і Канстанціна Савіцкага, якіх у судзе хаваюць ад публікі нібыта з-за таго, што тыя баяцца помсты родных і паплечнікаў абвінавачаных.

Дзяніс Лазар, які сам быў пабіты ў сутычцы 18 сьнежня, пазьней меў вочную стаўку з гэтымі пацярпелымі.

Наш карэспандэнт Валер Каліноўскі папрасіў Дзяніса апісаць «невідзімак-пацярпелых», на сьведчаньнях якіх і пабудавана абвінавачваньне.

Лазар: «Малышаў на выгляд гадоў 27–30 максымум. Апрануты нармалёва, паголены быў. Як звычайны чалавек. Не патлаты, меў кароткую стрыжку. Савіцкі мне паказаўся такім выпівохам ці як сказаць. Гадоў яму 35. Жанаты, ён на правай руцэ меў пярсьцёнак. Таксама нармальна апрануты, не скажу, што моцна накачаны…»

Карэспандэнт: «Яны абодва казалі, што ніколі нідзе не працавалі і не вучыліся. Ці бачна па ім, што гэта беспрацоўныя?»

Лазар: «Па тым, як яны былі апранутыя, я б не сказаў, што гэта беспрацоўныя. Колькі даюць у нас беспрацоўным у месяц? Тысяч 50? За столькі так не апранесься».
Гэтыя людзі хочуць пазьбегнуць адказнасьці.

Карэспандэнт: «Як вы думаеце, чаму яны заяўляюць, што баяцца паплечнікаў падсудных, сваякоў. Ці сапраўды відаць, што гэта баязьлівыя людзі?»

Лазар: «Не магу сказаць, ці бачна баязьлівасьць па ім… Але хачу сказаць, што справа цалкам сфабрыкавана і адказваць рана ці позна за гэта прыйдзецца. Праз 3 гады, праз 5 ці 7 — але прыйдзецца адказаць. І гэтыя людзі хочуць пазьбегнуць такой адказнасьці».

Карэспандэнт: «Яны ўвогуле агрэсіўныя людзі? Маглі кагосьці пабіць?»

Лазар: «Так. А па-другое, яны былі выпіўшы тады. Ад кагосьці (ня буду сьцьвярджаць, ад каго) пах перагару быў. Гэта стопрацэнтны факт. Проста сэнсу казаць пра гэта ў такім судзе я ня бачу».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG