Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, раніцай дождж, тэмпэратура +3... +5 С


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск: кнігарня "ЛогвінаЎ" (Незалежнасці 37А) – аўтограф-сесія паэта Славаміра Адамовіча. Нагода – выхад новага паэтычнага зборніка "Рым".
Пачатак 18.00

Менск: Клюб “Алекс’с” (вул. Чарнышэўскага, 10а). Канцэрт "Too Old to ROCK, too YOUNG to Die - 2" – супольны канцэрт гуртоў "Верасень" (беларускамоўны софт-рок) і Maddy Daddy Band (луізіянскі блюз). Пачатак 19.00

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль, пасяджэньне Эўрапейскай Рады – кіруючага органу Эўразьвязу

Нью-Ёрк, пасяджэньне Рады бясьпекі ААН па лібійскім пытаньні

Кіеў, Пачатак візыту прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Віетнам, Бруней і Сынгапур

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1613: Расейскім царом стаў Міхаіл Раманаў, пачынальнік дынастыі Раманавых

1794: Пачатак паўстаньня пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі

1882: Роберт Кох абвяшчае пра адкрыцьцё бактэрыі сухотаў

1919: У Гомелі пачалося антысавецкае паўстаньне, узначаленае М. А. Стракапытавым

1999: Пачатак бомбавых удараў НАТО па Югаславіі

2006: У Менску пасьля 4 дзён існаваньня разагнана намётавае мястэчка, створанае падчас акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў

Нарадзіліся:

1874: Сіднэй Рэйлі, англійскі разьведчык, арганізатар шэрагу акцый супраціву супраць савецкай улады

Памёрлі:

1882: Генры Лангфела, амэрыканскі паэт і перакладчык

1905: Жуль Верн, францускі пісьменьнік-фантаст

1948: Мікалай Бярдзяеў, расейскі рэлігійны філёзаф

1980: Пятрусь Броўка, беларускі паэт

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень барацьбы з сухотамі

МІНУС 365:


Давер да ўлады зьнік у паводцы

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Хай я ня ведаю сэнсу жыцьця, але пошук сэнсу ўжо надае жыцьцю сэнс

Мікалай Бярдзяеў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG