Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі ахвяры сярод дэманстрантаў


Прынамсі 15 чалавек, як паведамляецца, былі застрэленыя сёньня сірыйскімі сіламі бясьпекі ў ходзе апэрацыі супраць дэмакратычных дэманстрантаў у горадзе Дэраа. Сутыкненьне пачаліся каля мячэці, дзе людзі зьбіраюцца ад мінулай пятніцы і дзе вырас палаткавы лягер і часовы палявы шпіталь. Шэсьць дэманстрантаў загінулі, калі спрабавалі перашкодзіць паліцыі штурм лягера. Пазьней яшчэ дзевяць чалавек былі застрэленыя ў цэнтры горада. Урад Сірыі абвінавачвае ў выбухах гвалту “узброеныя фармаваньні”.

Злучаныя Штаты выказалі сваю заклапочанасьць з нагоды перасьледу
пратэстоўцаў і асудзілі "ужываньне гвалту, запалохваньня і
адвольных арыштаў ". Дэманстранты патрабуюць ад уладаў адмены надзвычайнага становішча і большых свабодаў. Некаторыя таксама лічаць, што ад улады павінен адыйсьці прэзыдэнт Башар аль-Асад, які пераняў кіраўніцтва краінай пасьля сьмерці свайго бацькі ў 2000 годзе.
XS
SM
MD
LG