Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН асудзіла тэракт у Ерусаліме


Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун асудзіў тэракт, што адбыўся сёньня ў Ерусаліме. Пра гэта заявіў яго афіцыйны прадстаўнік Марцін Нясіркі. “Такія атакі непрымальныя”, заявіў ён. У выніку тэракту каля цэнтральнага аўтавакзалу загінула адна жанчына і каля 30 чалавек атрымалі раненьні. “Генэральны сакратар ААН глыбока занепакоены і заклікае да неадкладнага спыненьня ўсіх актаў тэрарызму і гвалту ў дачыненьні да мірных людзей”, сказаў Нясіркі.
XS
SM
MD
LG