Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новае абвінавачаньне Бакіеву


Былому прэзыдэнту Кіргізстану і яго прыхільнікам, абвінавачаным у расстрэле мітынгоўцаў на цэнтральнай плошчы Бішкеку падчас красавіцкага дзяржаўнага перавароту 2010 году, выстаўленыя дадатковыя абвінавачаньні ў злоўжываньні службовым становішчам.

Аб гэтым паведамляе агенцтва «РИА Новости».

У сераду на судовым працэсе пачалося зачытваньня абвінаваўчага заключэньня, пры гэтым пракуратура дадаткова прад'явіла Курманбеку Бакіеву абвінавачаньне ў неправамерным увядзеньні ў дзеяньне плянаў "Тайфун" і "Буран" для падаўленьня масавых акцый пратэсту ў Аксыйскім раёне ў 2002 годзе, калі ён быў прэм'ер-міністрам пры прэзыдэнце Аскары Акаеве. Тады сутыкненьні міліцыі з мітынгоўцамі прывялі да гібелі чатырох дэманстрантаў.

Акрамя таго, экс-прэзыдэнт абвінавачаны ва ўсталяваньні нулявых ставак акцызных падаткаў на пастаўку рэактыўнага паліва на амэрыканскую авіябазу, якая месьціцца на тэрыторыі міжнароднага аэрапорту "Манас" Бішкека. Паводле вэрсіі сьледзтва, гэта нанесла шкоду бюджэту ў памеры каля паўмільёна даляраў.

Акрамя таго, дадатковыя абвінавачваньні прад'яўленыя экс-прэм'еру Даніяру Ўсенову і старшыні дзяржслужбы нацбясьпекі Мурату Суталінаву, якія, на думку абвінавачаньня, вымусілі ўрад заключыць заведама нявыгадны кантракт з акцыянэрным таварыствам "Чака-ГЭС", якому "па паніжаным кошце прадалі дзяржпакет акцый ААТ "Поўначэлектра".

Працэс па абвінавачаньні дзяржаўных службоўцаў рэжыму Бакіева ў масавым наўмысным забойстве, перавышэньні службовых паўнамоцтваў з ужываньнем гвалту і злоўжываньні службовым становішчам пачаўся ў Бішкеку ў кастрычніку мінулага году.

Прэзыдэнта Кіргізстану Курманбек Бакіеў, яго сыноў Максіма, Жаныша, былога прэм'ер-міністра Даніяра Ўсенова, экс-кіраўніка спэцслужбаў Мурата Суталінава і былога камандзіра спэцназа Эсенбая Байыша судзяць завочна, паколькі яны ўцяклі з краіны. Курманбек Бакіеў знайшоў прытулак у Беларусі.

На лаве падсудных – былыя начальнік штабу Службы дзяржаўнай аховы Даніяр Дунганаў, міністар абароны Бактыбек Калыеў, дзярждарадца прэзыдэнта па справах абароны і бясьпекі Эльмурза Сатыбалдзіеў і яшчэ каля двух дзесяткаў абвінавачаных з ліку былых высокапастаўленых чыноўнікаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў Кіргізстану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG