Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Лібіі ўзмацняюцца наземныя баі


Кааліцыйныя сілы з мандатам ААН працягваюць авіяўдары па пазыцыях Муамара Кадафі ў Лібіі. У той жа час на зямлі , паводле міністэрства абароны ЗША, узмацняюцца баявыя апэрацыі. Як заявіў сёньня журналістам амэрыканскі контрадмірал Гэрард Губэр, адзін з камандуючых баявой апэрацыяй, пакуль налёты саюзьнікаў не прынесьлі цывільных ахвяраў. Наадварот, паводле контрадмірала, лібійскія ўрадавыя войскі ў некаторых месцах абстрэльваюць жылыя кварталы, напрыклад, у Місураце ці Аджэдабіі. Саюзніцкія сілы, як сказаў амэрыканскі камандуючы, імкнуцца пры ўдарах зьнішчыць механізаваныя аддзелы, зэнітную артылерыю, камунікацыйныя і камандныя структуры. Сёньня ўначы міжнародныя сілы зрабілі два налёты на пазыцыі ўрадавых сіл у Місураце, аднак, контрадмірал не пацьвердзіў інфармацыі, што сілы Кадафі пачалі адыходзіць зь места.
XS
SM
MD
LG