Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Польшчы можа быць рэфэрэндум пра АЭС


У Польшчы можа быць праведзены рэфэрэндум пра будаўніцтва першай АЭС, заявіў прэм’ер-міністар Дональд Туск. Раней да гэтага заклікала польская апазыцыя у сувязі з аварыяй на японскай станцыі Фукусіма. Між тым, польскі ўрад заявіў пра тое, што працягне разьвіцьцё атамных праектаў. Туск таксама адзначыў, што “радыяцыйная пагроза ў Японіі ўзьнікла не з-за аварыі на электрастанцыі, а з-за землятрусу і цунамі” і што “нам ня трэба ўпадаць у паніку”.

Польшча плянавала пабудаваць сваю першую АЭС да 2020 ці 2022 году. Цяпер краіна атрымлівае 90 працэнтаў энэргіі ад вугальных станцый.
XS
SM
MD
LG