Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўінцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі-БНФ прыняло зварот да суайчыньнікаў з нагоды Дня Волі, у якім заклікала далучацца да руху “Выбары бяз Лукашэнкі”.

Адзначаючы, што 93 гады таму “нашыя продкі аб’явілі аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, адкрылі шлях беларускаму народу да дзяржаўнага будаўніцтва і нацыянальнага адраджэньня”, а ў “гістарычных варунках распаду СССР беларускі народ, маючы наперадзе змаганьня свой авангард -- Беларускі Народны Фронт, аднавіў незалежнасьць краіны 25 жніўня 1991 года”, КХП-БНФ зьвяртае ўвагу, што “непрыяцелі беларускага народа не жадалі росквіту Беларусі. Ім удалося ўсталяваць у нашай краіне антыбеларускі ўладны рэжым. Варожы да беларусаў характар гэтага рэжыму добра вядомы. Нядаўнія падзеі ў краіне, што былі зьвязаныыя з чарговай прэзыдэнцкай кампаніяй паказалі: у рэжыма няма мінімальных маральных нормаў і прыстойнасьці, павагі да закону. Ужыўшы грубую сілу супраць мірнага цывільнага насельніцтва, ён праводзіць цынічныя судзілішчы над пабітымі і зьняважанымі людзьмі, выстаўляючы супраць іх абсурдныя і зьдзеклівыя абвінавачаньні”.

У звароце гаворыцца, што Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ па надуманай прычыне адмоўлена ў правядзеньні сьвяточных мерапрыемстваў на вуліцах Менску.

“Мы лічым, што ў гэтых умовах ня маем права заклікаць беларусаў да ўдзелу ў масавах вулічных мерапрыемствах, падстаўляць людзей пад рэпрэсіі збройных акупантаў. Мы ведаем, прыйдзе дзень, калі ў вольнай Беларусі вольна загучыць голас беларуса і ў сьвяточныя і ў будзённыя дні на плошчах і вуліцах нашых гарадоў і вёсак. Будзем жа яднацца ў змаганьні, зьбіраць сілы і нацыянальнай працай набліжаць гэты дзень... Заклікаем сапраўды па-сьвяточнаму адзначыць гэты дзень, павіншаваць родных і знаёмых, ускласьці кветкі да помнікаў выдатных людзей Беларусі, перадаць свой сьвяточны настрой іншым людзям... Заклікаем злучацца ў “Рух за новыя выбары без Лукашэнкі”, ствараць суполкі Руху, сёньня рыхтаваць будучыню краіны”, – гаворыцца звароце кіраўніцтва КХП-БНФ з нагоды 93-яй гадавіны БНР.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG