Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Ерусаліме: адзін чалавек загінуў, больш за 20 паранена


Моцны выбух адбыўся сёньня каля цэнтральнага аўтавакзалу ў Ерусаліме, у выніку якога адзін чалавек загінуў і больш за 20 былі параненыя. Ізраільскія ўлады абвінавацілі палестынскіх ваяўнікоў у арганізацыі выбуху, які быў першым сур’ёзным інцыдэнтам такога роду ў Ерусаліме за апошнія некалькі гадоў.

Прэм’ер-міністар Бэньямін Нэтаньягу ў сувязі з інцыдэнтам адклаў свой вылет у Расею.

Падчас г. зв. Другога палестынскага паўстаньня на працягу апошняга дзесяцігодзьдзя Ерусалім ня раз станавіўся сцэнай шматлікіх самагубчых тэрактаў. Аднак апошнімі гадамі напады спыніліся. Апошні самагубчы тэракт адбыўся ў Ерасаліме ў 2004 годзе.
XS
SM
MD
LG