Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Міністэрства юстыцыі лічыць, што апошнім часам кіраўніцтва Менскай гарадзкой калегіі страціла кантроль за выкананьнем адвакатамі правілаў прафэсійнай этыкі. Гэта прывяло "да невыкананьня асобнымі адвакатамі сваіх прафэсійных абавязкаў, зроблены шэраг заяў, якія падрываюць аўтарытэт адвакатуры".

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Паводле Мін'юсту, за розныя парушэньні заканадаўства Міністэрствам юстыцыі спынена дзеяньне ліцэнзій на права ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці 5 адвакатам. Па гэтым факце Міністэрства юстыцыі на адрас прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў унесла прадстаўленьне.

Рэспубліканская калегія адвакатаў падтрымала прынятыя Міністэрствам юстыцыі рашэньні і асудзіла дзеяньні кіраўніцтва Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў.

"Міністэрства юстыцыі папярэдзіла асобных службовых асобаў прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў, што ў выпадку працягу палітыкі канфрантацыі, палітызаваньня пытаньняў спыненьня дзеяньня ліцэнзій адвакатам, якія парушылі заканадаўства, беспрынцыповасці да наступстваў сваіх дзеяньняў да іх будуць ужытыя меры дысцыплінарнага і адміністрацыйнага характару ва ўстаноўленым парадку", гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама Мін'юст адзначае, што "асобныя сродкі масавай інфармацыі апошнім часам тэндэнцыйна асьвятляюць дзяржаўныя функцыі ў сфэры адвакацкай дзейнасьці, якія рэалізуе Міністэрства юстыцыі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG