Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Ерусаліме: больш за 20 параненых


Аўтобус, каля якога адбыўся выбух
Аўтобус, каля якога адбыўся выбух
Моцны выбух адбыўся сёньня каля цэнтральнага аўтавакзалу ў Ерусаліме, у выніку якога пацярпела як мінімум 25 чалавек. Паводле мэдыкаў, дакладнай інфармацыі пра пацярпелых няма, аднак пацьверджана, што паранена як найменей 20 чалавек, зь іх чацьвёра застаюцца ў цяжкім стане. Пакуль не вядома, што стала прычынай выбуху. У паабедзенным часе на аўтавакзале звычайна бывае вельмі людна.

Прэм’ер-міністар Бэньямін Нэтаньягу ў сувязі з інцыдэнтам адклаў свой вылет у Расеі.

Падчас г. Зв. Другога палестынскага паўстаньня на працягу апошняга дзесяцігодзьдзя Ерусалім ня раз станавіўся сцэнай шматлікіх самагубчых тэрактаў. Аднак апошнімі гадамі напады спыніліся. Апошні самагубчы тэракт адбыўся ў Ерусаліме ў 2004 годзе.
XS
SM
MD
LG