Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сераду раніцай у Лос Анджэласе памерла легенда кінаэкрану акторка Элізабэт Тэйлар. Ёй было 79 гадоў.

Акторка была шэсьць тыдняў таму шпіталізаваная ў мэдычны цэнтар Cedars-Sinai і памерла ад вострай сардэчнай недастатковасьці.

Найбольш вядомая праца Элізабэт Тэйлар – галоўная роля ў фільме “Клеапатра”, дзе яна грала ў пары з будучым мужам Рычардам Бэртанам. Двойчы яна атрымлівала прэмію Оскар як найлепшая акторка.

Элізабэт Тэйлар нарадзілася ў Лёндане ў 1932 годзе, у 1999 годзе ёй быў нададзены тытул Дама-камандор Ордэну Брытанскай імпэрыі.
XS
SM
MD
LG