Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кучма адмаўляе сваё дачыненьне да забойства Гангадзэ


Леанід Кучма перад допытам у пракуратуры
Леанід Кучма перад допытам у пракуратуры
Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма сёньня заявіў, што ня мае ніякага дачыненьня да забойства журналіста сайту “Ўкраінская праўда” Герогія Гангадзэ.

“Я ўжо пяць гадоў таму сказаў, што гэта – жахлівая правакацыя супраць Украіны і ўкраінскага прэзыдэнта. Я на гэтых пазыцыях стаяў і буду стаяць”, - заявіў Кучма.

Кучма таксама сказаў журналістам перад допытам у пракуратуры, што ён адчувае сябе “спакойна”, бо не адчувае за сабой ніякай віны.

Журналісцкія расьсьледаваньні Гангадзэ выкрывалі карупцыю ў найвышэйшых эшалёнах улады Ўкраіны. Ён таксама часта крытыкаваў Кучму, які займаў пасаду прэзыдэнта Ўкраіны ў 1994-2005 гадах.

Гангадзэ быў выкрадзены ў верасьні 2000, ягонае цела без галавы было знойдзенае ў неглыбокай магіле ў лесе пад Кіевам. Праваабарончыя арганізацыі даўно цьвердзяць, што за гэтым забойствам стаяў Леанід Кучма.
XS
SM
MD
LG