Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Емэнскі парлямэнт плянуе ўвесьці ваеннае становішча


Парлямэнт Емэну сёньня абмяркоўвае законапраект, які б узаконіў уведзенае ў краіне ваеннае становішча. У Емэне ўжо сем тыдняў адбываюцца антыўрадавыя дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Саліха.

Для ўступленьня ў сілу закон мусіць атрымаць бальшыню галасоў у 301-асабовым парлямэнце. Прэзыдэнт Саліх, які кіруе краінай ужо больш за трыццаць гадоў, абвясьціў ваеннае становішча пасьля таго, як у мінулую пятніцу 52 дэманстранты былі расстраляныя прыхільнікамі рэжыму у Сане.

Сёньня емэнскія апазыцыйныя сілы заклікалі правесьці 25 сакавіка марш да прэзыдэнцкага палацу з патрабаваньнем неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта. У аўторак Саліх абвясьціў, што гатовы пакінуць пасаду датэрмінова, але толькі пасьля парлямэнцкіх выбараў 2012 году. Апазыцыя адхіліла гэтую прапанову.
XS
SM
MD
LG