Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька сустрэўся з адвакатам. Упершыню сёлета


Упершыню з пачатку гэтага году лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька змог сустрэцца са сваім адвакатам.

Як паведамляе партыйны сайт, сустрэча адбылася ўвечары 22 сакавіка і доўжылася больш за гадзіну. Па словах сына палітыка, Лябедзька прасіў адваката перадаць родным і блізкім, што ён здаровы, і перадаваў усім прывітаньне. Лідэр АГП таксама папрасіў перадаць Крымінальна-працэсуальны кодэкс і камэнтары да яго.

Анатоль Лябедзька зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых непарадках у Менску 19 сьнежня. Падчас прэзыдэнцкай кампаніі ён быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты ад АГП Яраслава Раманчука. Палітыка затрымалі ў Менску ў ноч з 19 на 20 сьнежня ў яго кватэры і даставілі ў сьледчы ізалятар КДБ. 22 сьнежня стала вядома, што на знак пратэсту супраць свайго незаконнага затрыманьня Лябедзька абвясьціў галадоўку, аднак неўзабаве ён яе спыніў па просьбе жонкі. Пасьля 29 сьнежня палітык ня меў магчымасьці бачыць свайго адваката.
XS
SM
MD
LG