Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне патрабуюць мыта на беларускія нафтапрадукты


Украінскія нафпапераапрацоўшчыкі патрабуюць увесьці мыта на нафтапрадукты з Беларусі, доля якіх на украінскім рынку перавысіла 20 адсоткаў.

Прадстаўнік украінскай кампаніі “ТНК-ВР Коммерс” Дзьмітрый Зьвераў заявіў карэспандэнту агенцтва БелаПАН, што імпарт нафтапрадуктаў вядзе да стратнасьці працы ўкраінскіх нафтапераапрацоўшчыкаў.

У сваю чаргу, беларускія кампаніі, якія займаюцца імпартам нафты ва Ўкраіну, завілі, што ўвядзеньне мыта прывядзе да росту коштаў на шэраг спажывецкіх тавараў.

У выпадку, калі міністэрства эканоміку Украіны прыме рашэньне ўвесьці мыта, гэта адмоўна адаб’ецца на рэнтабэльнасьці Мазырскага НПЗ, для якога Украіна зьяўляецца адным з асноўных рынках збыту. Агульная ж доля нафтапрадуктаў у беларускім экспарце ва Ўкраіну складае 60 адсоткаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG