Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія прадпрыемствы павінны прыцягваць у краіну больш валютных сродкаў. Такую задачу паставіў 22 сакавіка Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб выніках разьвіцьця вёскі ў 2005–2010 гадах і задачах па рэалізацыі дзяржпраграмы на новую пяцігодку.

“Гэты год мы павінны вельмі сур’ёзна папрацаваць над стварэньнем трывалай падушкі бясьпекі. Вы бачыце, у якім напрамку рухаецца сусьветная эканоміка. Ніхто не ведае, што заўтра здарыцца, — сказаў ён. — Давайце прыкладаць намаганьні і па-гаспадарску выкарыстоўваць кожнае імгненьне”.

“Мы не па сродках жывём! Мы купляем больш, чым вырабляем і прадаём. Вось адна праблема. Таму, дарагія мае, купілі нафту, газ, яшчэ штосьці там, мэталы і іншае, калі ласка столькі ж з краіны вывезьці і прадаць за валюту. Вось тады мы будзем жыць нармальна. І мы гэта можам зрабіць!” — лічыць афіцыйны лідэр.

Паводле яго слоў, у гэтым няма ніякай “надзвычайшчыны”: “Трэба запасіць рэзэрвы, трэба стварыць гэту падушку бясьпекі, чаго б нам ні каштавала! Час ужо жыць па сродках”.

“Мы эканамічнымі мэтадамі прымусім вас працаваць. А вось так вось грошай, як учора, валюты, вам ніхто не дасьць. У нас экспартаарыентаваная эканоміка. Усе працуюць на экспарт, будзьце ласкавы прадаваць па нармальнай цане, каб у вас былі грошы пасьля выкананьня вамі ўсіх абавязацельстваў перад дзяржавай”, — зьвярнуўся Лукашэнка да прысутных на нарадзе, паведамляе БелТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG