Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай заклікаў талібаў далучыцца да мірных перамоваў


Карзай на цырымоніі адкрыцьця навучальнага году ў школе Амані ў Кабуле

Карзай на цырымоніі адкрыцьця навучальнага году ў школе Амані ў Кабуле

Прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзай зноў запрасіў рух “Талібан” далучыцца да мірных перамоваў і заклікаў талібаў перастаць атакаваць і паліць школы. У свой першы працоўны дзень пасьля сьвята Наўруз – афганскага Новага году – карзай выступіў з эмацыйнай прамовай у адной з кабульскіх сярэдніх школаў. Ён зазначыў, што адукацыя – ключавы фактар перабудовы афганскага грамадзтва. Карзай таксама папярэдзіў талібаў, што афганскі народ не баіцца куляў і бомбаў.

Афганскія ўлады і іх міжнародныя партнэры апошнімі тыднямі актыўна спрабуюць далучыць “Талібан” да мірных перамоваў, аднак дагэтуль застаецца няясным, ці талібы гатовыя прыняць такое запрашэньне.
XS
SM
MD
LG