Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль адказаў ударамі авіяцыі на ракетны напад з Газы


Жыхары Бээр-Шэвы ўцякаюць у сховічша падчас палестынскага ракетнага абстрэлу
Жыхары Бээр-Шэвы ўцякаюць у сховічша падчас палестынскага ракетнага абстрэлу
Ізраільская авіяцыя сёньня атакавала аб’екты ў горадзе Газа пасьля таго, як палестынскія ваяўнікі абстралялі ракетамі паўднёвы Ізраіль. Як найменей адзін ізраільцянін быў паранены падчас абстрэлу гарадоў Бээр-Шэва і Ашдод. Групоўка “Ісламскі джыгад” паведаміла, што ў выніку ізраільскага налёту адзін зь іх байцоў быў забіты. Палестынскія ваяўнікі заявілі, што іх ракетны напад на Ізраіль быў помстай за ізраільскі ўдар па Газе ў аўторак, у выніку якога загінулі чатыры чалавекі.
XS
SM
MD
LG