Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тым, як адбываюцца працэсы над удзельнікамі акцыі пратэсту 19
сьнежня назірае вядомы праваабаронца, сябра Беларускага
Хэльсынскага камітэту, у мінулым – судзьдзя Гары Паганяйла. 22 сакавіка ён прысутнічаў на працэсе над Мікітам Ліхавідам.





Вячаслаў Ракіцкі:
Чым адметны быў учорашні працэс? Суд імкнецца справядліва разабрацца ў справе, ці скіроўваецца ў бок замоўленага прысуду?

Гары Паганяйла: Учора у самым пачатку падрыхтоўчай стадыі працэсу абаронца абвінавачанага Ліхавіда заявіла шэраг хадайніцтваў – аб спыненьні разгляду дадзенай справы з прычыны недахопу прадстаўленых доказаў абвінавачаньнем, аб неабходнасьці выключэньня зь ліку заяўленых дваццаці дзевяці пацярпелых пятнаццаці, якія не праходзілі па гэтай справе, а былі прызнаныя пацярпелымі па іншай справе, і трэцяе хадайніцтва аб вызваленьні Ліхавіда з-пад варты і зьмены меры стрыманьня на іншую, больш мяккую. Усе тры хадайніцтвы былі судом адхіленыя. Гэта гаворыць пра тое, што ўжо на самым пачатку працэсу суд заняў абвінаваўчы ўхіл.

Ракіцкі:
Мікіту і яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек абвінавачваюць ва
ўдзеле ці нават арганізацыі масавых непарадкаў 19 сьнежня. Але ці
даказаны сам факт гэтых непарадкаў?

Усе тры хадайніцтвы былі судом адхіленыя. Гэта гаворыць пра тое, што ўжо на самым пачатку працэсу суд заняў абвінаваўчы ўхіл

Паганяйла:
Хадайніцтвы адваката як раз і матываваліся тым, што ў справе адсутнічаюць доказы самой падзеі злачынства – масавых непарадкаў. Сапраўды выкарыстоўваюцца тэрміны – 19 сьнежня 2010 году на плошчы Незалежнасьці адбываліся масавыя непарадкі, спалучаныя з гвалтам над асобай, падпаламі, пагромамі, зьнішчэньнем маёмасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады. Як раз па кожным з гэтых паняцьцяў – гвалт, пагромы, падпалы, ўзброены супраціў – адсутнічаюць доказы. Адзінае, што зафіксавана – невялікая група людзей, якія б’юць шкло , якія часткова пашкодзілі маёмасьць гэтага будынку на суму каля 14 мільёнаў рублёў, але масавых непарадкаў на плошчы не было.

Ракіцкі: Вы гаворыце, што нічога страшнага не адбывалася, масавых непарадкаў не было, таму чаму як раз абвінавачваюцца людзі па тых артыкулах, дзе прадугледжваецца пакараньне ў выглядзе турмы ад 3-4 і да 15 гадоў. Навошта гэта ўладам і ці пойдуць судзьдзі на такія выракі?

з хворай галавы валяць на здаровую, што аказваецца апазыцыя спрабавала ледзь не ўзброеным шляхам захапіць дзяржаўную ўладу неканстытуцыйным шляхам
Паганяйла:
Беларускія ўлады даўно выкарыстоўваюць крымінальную юстыцыю ў дачыненьні актывістаў грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі. Гэта лінія паводзін цяперашніх уладаў і зьвязаная яна з тым, што спадар Лукашэнка жадае як мага болей кіраваць краінай і утрымліваць уладу, захопленую неканстытуцыйным шляхам. І з хворай галавы валяць на здаровую, што аказваецца апазыцыя спрабавала ледзь не ўзброеным шляхам захапіць дзяржаўную ўладу неканстытуцыйным шляхам. Вось гэта прысутнічае ў прапагандзе ў дзяржаўных СМІ, гэта адлюстроўваецца і падчас гэтых працэсаў. Па сутнасьці прысутнічае не закон, а рэвалюцыйная мэтазгоднасьць для нашых уладаў, якія спрабуюць такім чынам яшчэ раз расправіцца з лідэрамі апазыцыі і як мага больш нагнятаць страх у грамадзтве, паралізаваць грамадзтва, каб не было супраціву уладам.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG