Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя хвалі "Свабоды"


Пасьля пераходу на летні час, у нядзелю 27 сакавіка, мяняюцца хвалі і частоты беларускай "Свабоды". Час перадачаў застаецца нязьменным – раніцай ад 6-й да 8-й гадзіны і ад 18-й гадзіны да поўначы.


РАДЫЁ


З 28 сакавіка пачынайце дзень са “Свабодай” ад 6-й да 8-й гадзіны раніцы на хвалях 49 мэтраў, частоты 6,105 i 6,120 кілягэрцаў. У будні не прасьпіце ранішняга жывога эфіру, які пачынаецца а 7-й гадзіне!

Ад 18-й гадзіны перадачы "Свабоды" будуць гучаць на частотах 6,060 i 7,270 кілягэрцаў, хвалі 49 і 41 мэтар.

А 20-й гадзіне настройцеся на частоты 5,930 і 6,105 кілягэрцаў. Хваля – 49 мэтраў.

Ад 22-й гадзіны да поўначы слухайце “Свабоду” на кароткіх хвалях – 49 і 41 мэтар. Частоты 5,995 і 7,475 кілягэрцаў.

Увесь гэты час “Свабоду” таксама можна слухаць на сярэдніх хвалях. Частата – 612 кілягэрцаў, 490 мэтраў.


ІНТЭРНЭТ


Эфір “Свабоды” таксама можна слухаць на нашым сайце ад 06.00 да 24.00, націснуўшы кнопкі “ЦЯПЕР У ЭФІРЫ” або “Слухаць”.


СПАДАРОЖНІК


HOTBIRD 8

Разьмяшчэньне на арбіце: 13 градусаў усходняй даўгаты
ПАЛЯРЫЗАЦЫЯ: вэртыкальная
ЧАСТАТА: 12226 МГц
FEC: 3/4
ХУТКАСЬЦЬ ПАТОКУ: 27.5 МС/с
Відэа + PCR PID: HB1-8:4260
HB9-28: 4360
КАДАВАНЬНЕ: MPEG2

ASIASAT3-D

Разьмяшчэньне на арбіце: 105 градусаў усходняй даўгаты
ПАЛЯРЫЗАЦЫЯ: гарызантальная
ЧАСТАТА: 4040 МГц
Частата L-дыяпазону: 1110 МГц (тыповая)
FEC: 1/2
ХУТКАСЬЦЬ ПАТОКУ: 26.5 МС/с
Ідэнтыфікацыя сеткі (ID): 1
Каналы ASD-1 - 12 і 17 - 24
Відэа + PCR PID 7160
Каналы ASD-13 - 16 і 25 - 32
Відэа + PCR PID 7260
Каналы ASD-33 - 40
Відэа + PCR PID 7560

Шаноўныя слухачы, напішыце, калі ласка, пра якасьць прыёму нашых перадачаў на новых частотах. Адрас у Менску – 220005, паштовая скрынка 111, у Чэхіі – вуліца Vinohradská 159а, Praha 10, індэкс – 10000.

Выбірайце “Свабоду”!
XS
SM
MD
LG