Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 12 па 15 траўня Беларусь наведае старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдзіа Марыа Чэлі.

Пра гэта паведаміў БелаПАН ксёндз-натарыус Менска-Магілёўскай арцыдыяцэзіі рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько.

13 траўня ў менскім Чырвоным касьцёле арцыбіскуп Клаўдзіа Марыа Чэлі сустрэнецца з прадстаўнікамі сьвецкіх і рэлігійных СМІ. З журналістамі сьвецкіх сродкаў масавай інфармацыі сустрэча пройдзе па тэме "Этыка ў СМІ", рэлігійных — па тэме "Неабходнасьць выкарыстаньня СМІ ў справе эвангелізацыі". Заплянавана таксама правядзеньне сьвятой імшы з удзелам арцыбіскупа Чэлі.

14 траўня пасланец папы наведае Мір і Нясьвіж, дзе ў касьцёле Божага Цела заплянавана літургія.

На завяршэньне візыту 15 траўня прадстаўнік Сьвятога пасаду разам зь вернікамі будзе маліцца ў Менскім архікатэдральным касьцёле найсьвяцейшай Панны Марыі.
XS
SM
MD
LG