Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На японскай АЭС адноўлена ахаладжэньне рэактара


На японскай атамнай электрастанцыі "Фукусіма-Даічы" адноўленая падача электраэнэргіі на пульт кіраваньня ядзернага рэактара нумар 3, які мацней за іншых быў пашкоджаны землятрусам і цунамі 11 сакавіка.

Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасьля аднаўленьня падачы электрычнасьці да ўсіх шасьці рэактараў аварыйнай АЭС.

Спэцыялісты спадзяюцца, што зараз стане магчымым больш хуткае аднаўленьне сыстэмы ахаладжэньня трэцяга рэактара.

Паведамляецца, што выпраменьваньне радыяцыі на станцыі працягваецца. Крыніцу выпраменьваньня, аднак, пакуль не атрымоўваецца знайсьці.
XS
SM
MD
LG