Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Вялікабрытаніі абмяжуюць навучаньне замежнікаў


У Вялікабрытаніі абвешчаныя меры, зьвязаныя з правядзеньнем рэформы ў сфэры навучаньня студэнтаў-замежнікаў.

Міністар унутраных спраў Тэрэза Мэй абвясьціла, што запланавана значнае памяншэньне колькасьці студэнтаў, якія прыяжджаюць у Вялікабрытанію з краінаў, якія не ўваходзяць у Эўрапейскі Зьвяз.

Па словах міністра, гэтая мера накіраваная супраць выкарыстаньня студэнцкіх віз у якасьці сродку для пераезду ў Вялікабрытанію на пастаяннае жыхарства.

Паведамляецца, што новыя правілы для замежных студэнтаў будуць уключаць патрабаваньне першапачатковага веданьня ангельскай мовы, больш строгія правілы ўезду для сваякоў, а таксама абмежаваньні на працу ў пэрыяд навучаньня.
XS
SM
MD
LG